Гуканне вясны ў Вязынцы

Што такое Гуканне вясны? Гуканне вясны — гэта фестываль, які арганізаваны РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Дзяржаўным літаратурным музеем Я. Купалы. Ён праходзіў 21 сакавіка — у дзень сонечнага раўнадзенства, калі беларусы традыцыйна святкавалі Звеставанне, ці Саракі. Саракі ўзніклі праз рэлігійны сказ пра сорак пакутнікаў. Лічба, што ўваходзіла ў назву свята, шырока абыгрывалася ў павер'ях і абрадавых дзеяннях, якія бытавалі ў гэты дзень. Калі на Саракі здараўся мароз, то меркавалі, што пасля яго адбудзецца яшчэ 40 маразоў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Вельмі шмат абрадаў мелі сваёй мэтаю наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду.

У гэты дзень прынята выходзіць і глядзець надвор’е, бо лічыцца, калі вол прыйдзе да расталых ледзяшоў напіцца — вясна будзе добрая. Казалі: “Саракі — не суйся блізка да ракі”, гэта значыць была пара разводдзя. Старыя кажуць, у дзяцінстве на Саракі яны выраблялі з дрэва ці паперы птушак і вешалі іх на дрэўцы. Ці маці пякла печыва у форме птушак, у адной з якіх была захавана “саракоўка”, ці 20 капеек — на шчасце для таго, каму пашанцавала яе знайсці. Дзеці, моладзь, жанчыны выходзілі на вуліцу і гукалі вясну з клікамі “Вясна, прыйдзі!” ці спевамі, а таксама карагодамі і танцамі. Каб паглядзець, ці хутка прыйдзе вясна, моладзь брала непатрэбнае кола і ішла на гару. Пускалі яго уніз з гары і, гледзячы, як хутка яго коціцца, вызначалі як хутка прыйдзе вясна. Дзяўчаты таксама любілі каціць колы і казалі, чые кола коціцца хутчэй, той хутчэй уступіць у шлюб. Вельмі весела атрымлівалася, калі хтосьці сам сабе каціў з гары, а астатнія далучаліся да яго — стваралася нейкая невыразная куча, на якую зверху яшчэ наскоквалі астатнія дзяўчаты і хлопцы.

Дзеці беглі да арэляў, яны маглі гушкаліся аж цэлы дзень, і астатнія дні, пачынаючы з Саракоў. Вось які успамін пакінула да нас Соф’я Макарава, 1928 года нараджэння з вёсцы Кісцяні, што ў Рагачоўскім раёне:

v  Калыхаліся мы тады, ой-ой-ой, як калыхаліся, рабілі гойданкі, качэлі. Па дваццаць чалавек дзяцей садзілася, і качаліся, і пелі. Ета на Соракі, пелі на ўсю дзярэўню. І ўсё лета тады качаліся, ад Соракаў пачыналі.

Вось і арганізатары свята пажадалі пазнаёміць нас з гуканнем вясны. Яно праходзіла па прынцыпу: усе прысутныя госці не з’яўляюцца гледачамі, а непасрэдна ўдзельнікамі свята, таму што гэта нашмат весялей. Таму карагоды ствараліся вялікімі, з “ручайкамі”, ці “мастамі”. Дзяўчыны і хлопцы ў традыцыйных касцюмах спявалі народныя песні. Непадалёк, каля ракі спявалі жанчыны. А ў іншым баку музыкі гралі польку, пад гукі музыкі госці танчылі ў цэнтры кола. Дзеці гушкаліся на арэлях, ці гулялі з кольцамі, ці ў “цот-цялешка” на цукеркі. Галодныя маглі купіць смачныя, не зусім звычайныя закускі. У намёце прадаваліся салодкія шарыкі, зробленыя з насення сланечніка, ці кунжуту. З напоеў была імбірная і травяная гарбата.

Надвор’е было халоднае, таму змёрзлыя маглі пагрэцца у хаце-музее, дзе ў 1882 годзе нарадзіўся знакаміты беларускі паэт Янка Купала. Ён жыў тут некалькі гадоў пакуль ягоная сям’я не мусіла пераехаць жыць на іншае месца, таму што ягоны бацька пайшоў на іншую працу. Зараз гэта музей, таму тут можна пазнаёміцца з побытавымі прадметамі і мэбляй тых часоў, калі жыў Купала, ці паглядзець на інтэрактыўны экран, дзе прадстаўлены розныя тэкставы і ілюстрацыйны матэрыял пра музей імя Янкі Купалы. Праз гэта даведацца, напрыклад, якія іншыя святы праводзяцца у музеі ці пра астатнія філіялы.

Для тых, хто хацеў атрымаць сувенір на памяць, майстры падрыхтавалі розныя вырабы ручной работы. Гэта і індывідуальна зробленыя манеты каваля, і бісерныя вырабы з традыцыйным беларускім узорам, і вытынанкі, і гліняны посуд, і лялькі, і цудоўныя ўпрыгожванні і шмат іншага. Для ласуноў падрыхтавалі ледзяшы розных формаў, памераў і колераў.

 

Мне пад час фестывалю спадабалася атмасфера непасрэднасці, а таксама выкарыстанне беларускамоўнай гутаркі і народныя касцюмы шматлікіх прысутных. І гульні.

Обсудить у себя 1
Комментарии (0)
Чтобы комментировать надо зарегистрироваться или если вы уже регистрировались войти в свой аккаунт.

Войти через социальные сети:

Евгения Ковырева
Евгения Ковырева
сейчас на сайте
25 лет (12.08.1992)
тел: 18983401053
тел: +375292343074
kovireva@mail.ru
eu.kovireva@yandex.ru
kovireva@gmail.com
Читателей: 62 Опыт: 10 Карма: 2.4875
все 35 Мои друзья